Provided by: mkvtoolnix-gui_92.0-1_amd64 

NAME
mkvtoolnix-gui - графічная абалонка mkvmerge(1) з рэдактарам раздзелаў і загалоўкаў
Кароткі змест
mkvtoolnix-gui [[імя-файла-налад.mtxcfg] | [зыходны-файл.ext] | [--info [файл-matroska.mkv]] | [--edit-chapters [файл-раздзелаў.ext]] | [--edit-headers [файл-matroska.mkv]]]
Апісанне
mkvtoolnix-gui(1) — гэта графічная абалонка на аснове Qt для mkvmerge(1). Ён таксама рэалізуе функцыі mkvinfo(1) і mkvpropedit(1) і будзе развівацца, каб ахапіць таксама mkvextract(1). Усе налады (напрыклад, зыходныя файлы, параметры, трэкі ды г. д.) могуць быць захаваныя і адноўленыя. Пералічэнне імяў файлаў канфігурацыі з пашырэннем .mtxcfg прымушае графічную абалонку загружаць гэтыя файлы канфігурацыі ў адпаведны інструмент. Любое іншае імя файла дадаецца ў якасці ўваходнага файла для зліцця, адкрываецца ў інструменце звестак, рэдактары раздзелаў або ў рэдактары загалоўкаў у залежнасці ад бягучага рэжыма. Бягучы рэжым можна змяніць праз --merge, --info, --edit-chapters або --edit-headers. Стандартны рэжым — даданне файлаў для зліцця. Звярніце ўвагу, што калі экзэмпляр пнраграмы ўжо запушчаны, пры паўторным запуску праграмы, усе імі файлаў, зададзеныя ў камандным радку, апрацоўваюцца першапачаткова запушчаным экзэмплярам. --merge Усе наступныя імі файлаў будуць дададзеныя як зыходныя файлы ў бягучае заданне зліцця. Гэта стандартны рэжым. --info Усе наступныя файлы будуць адкрытыя ў інструменце звестак. Акрамя таго, пры запуску будзе выбраны інструмент звестак замест інструмента зліцця. --edit-chapters Усе наступныя файлы будуць адкрытыя ў рэдактары загалоўкаў. Акрамя таго, пры запуску будзе выбраны рэдактар раздзелаў замест інструммента зліцця. --edit-headers Усе наступныя імі файлаў будуць адкрытыя ў рэдактары загалоўкаў. Акрамя таго, пры запуску будзе выбраны рэдактар загалоўкаў замест інструмента зліцця. -h, --help Паказаць звесткі аб выкарыстанні і выйсці. -V, --version Паказаць звесткі аб версіі і выйсці.
Глядзіце таксама
mkvmerge(1), mkvextract(1), mkvinfo(1), mkvpropedit(1)
Хатняя старонка
Апошняя версія праграмы заўсёды даступная на хатняй старонцы MKVToolNix[1].
AUTHOR
Морыц Бункус <moritz@bunkus.org> Распрацоўшчык
NOTES
1. хатняй старонцы MKVToolNix https://mkvtoolnix.download/ MKVToolNix 92.0 2025-04-26 MKVTOOLNIX-GUI(1)