Provided by: mkvtoolnix_92.0-1_amd64 

NAME
mkvinfo - Запіс звестак аб элементах у файлы Matroska
Кароткі змест
mkvinfo [параметры] {зыходны-файл}
Апісанне
Гэтая праграма выводзіць спіс усіх элементаў, якія ўтрымліваюцца ў Matroska. Выхадныя даныя, уключаючы звесткі аб скарыстаных кадзіроўшчыках, могуць быць абмежаваныя спісам трэкаў у файле. -a, --all Па змаўчанні mkvinfo(1) спыняецца, калі сустракае першы кластар. Акрамя таго, ён не паказвае некаторыя часта заўважаныя элементы. Праз гэты параметр mkvinfo(1) працягне апрацоўку незалежна ад узроўня дэталізацыі і пакажа ўсе элементы. -c, --checksums Вылічвае і паказвае кантрольную суму Adler-32 для кожнага кадра. Карысна толькі для адладкі. -o, --continue Па змаўчанні mkvinfo(1) спыняецца, калі сустракае першы кластар. раз гэты параметр mkvinfo(1) працягне апрацоўку незалежна ад узроўня дэталізацыі. -p, --hex-positions Паказваць пазіцыю кожнага элемента ў шаснаццатковым выглядзе незалежна ад узроўня дэталізацыі. -P, --positions Паказваць пазіцыю кожнага элемента ў дзесятковым выглядзе незалежна ад узроўня дэталізацыі. -s, --summary Паказваць толькі кароткія звесткі і не кожны элемент у выніках пошуку mkvinfo(1). -t, --track-info Паказаць статыстыку для кожнага трэка ў пашыраным рэжыме. Таксама задае рэжым пашыранасці ў 1, калі ён быўя 0 да гэтага. -x, --hexdump Паказаць 16 першых байтоаў кожнага кадра ў шаснаццатковым выглядзе. -X, --full-hexdump Паказаць усе байты кожнага кадра ў шаснаццатковым выглядзе. -z, --size Паказаць памер кожнага элемента, у тым ліку яго загалоўка. --command-line-charset кадзіроўка Задае кадзіроўку для канвертацыі радкоў, зададзеных у камандным радку. Стандартная кадзіроўка прывязаная да сістэмнай лакалізацыі. --output-charset кадзіроўка Задае кадзіроўку, у якой канвертуюцца выхадныя радкі. Па змаўчанні выкарыстоўваецца бягучая кадзіроўка сістэмнай мовы. -r, --redirect-output імя-файла Усе паведамленні запісваюцца ў файл імя-файла замест кансолі. Хаця гэта можна зрабіць і праз перанакіраванне вываду, ёсць асобныя выпадкі ўжывання менавіта гэтага параметра: калі тэрмінал інтэрпрэтуе ў іншы спосаб вываду перад запісам файла. Набор сімвалаў, зададзены праз --output-charset, улічваецца. --ui-language код Прымусова выкарыстоўваць пераклад на код мовы (напр., «de_DE» для нямецкай). Калі задаць «list» замест кода, то будзе выведзены спіс даступных перакладаў. --abort-on-warnings Задае mkvmerge перапыненне пасля з'яўлення першага папярэджання. Код завяршэння праграмы будзе 1. --debug тэматыка Уключыць рэжым адладкі для зададзенай функцыі. Гэты параметр карысны толькі для распрацоўшчыкаў. --engage функцыя Уключыць эксперыментальныя функцыі. Спіс даступных функцый можа быць выкліканы з дапамогай mkvinfo --engage list. Гэтыя функцыі не прызначаныя для штодзённага выкарыстання. --gui-mode Уключае рэжым графічнага інтэрфейса. У гэтым рэжыме могуць выводзіцца спецыяльна адфармаціраваныя радкі для адпраўкі кантрольных паведамленняў інтэрфейсу. Фармат паведмленняў — '#GUI#message'. За паведамленнем могуць быць зададзеныя пары ключа і значэння, напрыклад '#GUI#message#key1=value1#key2=value2...'. Паведамленні і ключы не перакладаюцца і заўжды выводзяцца на англійскай. -v, --verbose Больш падрабязнасцяў. Глядзіце секцыю аб узроўнях дэталізацыі з апісаннем інфармацыі, якая выводзіцца на кожным узроўні. -h, --help Паказаць звесткі аб выкарыстанні і выйсці. -V, --version Паказаць звесткі аб версіі і выйсці. @файл-параметраў.json Счытвае дадатковыя аргументы каманднага радка з файла options-file. Поўнае апісанне падтрымліваных фарматаў для такіх файлаў глядзіце ў секцыі «Файлы параметраў» на старонцы дакументацыі mkvmerge(1).
Узроўні дэталізацыі
Параметр -v можа быць выкарыстаны для павышэння ўзроўня дэталізацыі mkvinfo(1) і для вываду большых звестак аб бягучым файле. На ўзроўні 0 mkvinfo(1) надрукуе толькі загалоўкі знойдзеных трэкаў і іхнія тыпы. mkvinfo(1) завершыцца, як толькі загалоўкі будуць цалкам прааналізаваныя (больш тэхнічна: як толькі будзе выяўлены першы кластар). На гэтым узроўні запісы загалоўка пошуку і Сue не будуць паказвацца — нават калі яны размешчаныя перад звесткамі аб трэку. На ўзроўні 1 mkvinfo(1) таксама будзе друкаваць усе элементы Matroska, якія сустракаюцца для поўнага файла, акрамя запісаў загалоўка пошуку і запісаў Сue. Калі ўключаны рэжым зводкі, то mkvinfo(1) таксама выведзе пазіцыю кадра. Той жа эфект дасягаецца параметрам --continue. На ўзроўні 2 mkvinfo(1) таксама выведзе запісы загалоўкаў пошуку, запісы Сue і пазіцыю ў файле, на якой кожны элемент Matroska можа быць знойдзены. Той жа эфект дасягаецца параметрам --all --positions. На ўзроўні 3 і вышэй mkvinfo(1) надрукуе некаторыя звесткі, якія не звязаныя напрамую з элементам Matroska. Усе астатнія элементы друкуюць толькі тыя элементы, якія былі толькі што знойдзеныя. Узровень 3 дадае метададзеныя для аблягчэння адладкі (чытай: прызначаная толькі для распрацоўшчыкаў). Усе радкі, напісаныя на ўзроўні 3, заключаныя ў квадратныя дужкі, каб іх было лёгка адфільтраваць.
Канвертацыя тэкставых файлаў і кадзіровак
Падрабязнае абмеркаванне таго, як усе інструменты пакета MKVToolNix апрацоўваюць канвертацыю набораў сімвалаў, кадзіроўку ўводу/вываду, кадзіроўку каманднага радка і кадзіроўку кансолі, глядзіце ў секцыі з ідэнтычнай назвай у даведкавай старонцы mkvmerge(1).
Коды завяршэння
mkvinfo(1) завяршаецца адным з трох кадоў: • 0 -- Гэты код завяршэння азначае, што запуск скончыўся паспяхова. • 1 -- У гэтым выпадку mkvinfo(1) выдаў хаця б адно папярэджанне, аданк працэс працягнуўся. Папярэджанню папярэднічае тэкст 'Warning:'. • 2 -- Гэты код завяршэння выкарыстоўваецца ў выпадку ўзнікнення памылкі. mkvinfo(1) спыняе працу адразу пасля вываду паведамлення аб памылцы. Памылкі могуць узнікнуць праз памылковыя параметры каманднага радка, праз памылку чытання/запісу або проста праз пашкоджаныя файлы.
Пераменныя асяроддзя
mkvinfo(1) выкарыстоўвае стандартныя пераменныя, якія вызначаюць сістэмную мову (напрыклад: LANG і сямейства LC_*). Дадатковыя пераменныя: MKVINFO_DEBUG, MKVTOOLNIX_DEBUG і яго кароткая форма MTX_DEBUG Змесціва апрацоўваецца так, каб калі б яно было перададзенае праз параметр --debug. MKVINFO_ENGAGE, MKVTOOLNIX_ENGAGE і яго кароткая форма MTX_ENGAGE Змесціва апрацоўваецца так, каб калі б яно было перададзенае праз параметр --engage.
Глядзіце таксама
mkvmerge(1), mkvextract(1), mkvpropedit(1), mkvtoolnix-gui(1)
Хатняя старонка
Апошняя версія праграмы заўсёды даступная на хатняй старонцы MKVToolNix[1].
AUTHOR
Морыц Бункус <moritz@bunkus.org> Распрацоўшчык
NOTES
1. хатняй старонцы MKVToolNix https://mkvtoolnix.download/ MKVToolNix 92.0 2025-04-26 MKVINFO(1)